Белорусский портал в Казахстане

Беларусь і Казахстан абмеркавалі абмен кантактамі на вышэйшым і высокім узроўнях



Міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзімір Макей 8 снежня правёў сустрэчу з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Казахстана ў Беларусі Аскарам Бейсенбаевым, паведамілі ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.

«Бакі абмяняліся інфармацыяй у рамках бягучага парадку дня беларуска-казахстанскіх адносін, абмеркавалі стан і перспектывы развіцця супрацоўніцтва на бліжэйшую перспектыву», — гаворыцца ў паведамленні.

Акрамя таго, размова ішла аб рэалізацыі двухбаковых кантактаў на вышэйшым і высокім узроўнях

Паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Казахстан вядзецца актыўны дыялог. На рэгулярнай аснове ажыццяўляецца абмен візітамі на вышэйшым і высокім узроўнях, праводзяцца сустрэчы прэзідэнтаў і прэм’ер-міністраў Беларусі і Казахстана, у тым ліку ў рамках СНД, АДКБ, еўразійскай інтэграцыі.

Звязда, 8 снежня 2021

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-0/18/62110
Текущая дата: 08.10.2024