Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў у інтэрв`ю журналісту УДТРК, радыё- і тэлевядучаму Уладзіміру Салаўёву.
Пытанне пра Паўла Латушку задаў Уладзімір Салаўёў, адзначыўшы, што адносна многіх людзей гэта гісторыя ў тым ліку асабістай здрады або расчаравання. "Тыя, якія цяпер вашы апаненты, я размаўляў з адным, з Латушкам, ну, па ідэі, вы ж яго вырасцілі", - сказаў ён.
"Калі ўзяць гэты персанаж, які вы назвалі, дык ці ж я недагледзеў? Гэта была мая віна, мяккацеласць я праявіў на апошнім нават этапе, калі ён вярнуўся з Францыі паслом. Макей (Міністр замежных спраў Беларусі.), МЗС мне прапаноўвалі не браць яго ў кадравы рэестр Прэзідэнта: няхай ідзе, недзе там уладкуецца і жыве, - расказаў кіраўнік дзяржавы. - Але ён прасіў на каленях: вось накіруйце мяне ў тэатр Янкі Купалы, нацыянальны наш галоўны тэатр, які я, дарэчы, проста з попелу падняў".
"І калі Макей прапанаваў яго не назначаць, я гавару: слухай, ну вярнуўся хлопец, беларус нібыта і іншае, давай назначым на тэатр, няхай працуе. Вось я яго назначыў. А калі б я Макея паслухаў, я б яго не назначаў і правільна зрабіў бы. Але назначаючы, ён гэта нядаўна гаварыў, я яму сказаў: "Ведаеш, Павел, не дай бог, ты здрадзіш краіне. Добра, - кажу, - мне, але калі ты здрадзіш краіне, я цябе "павешу". Ну так, жартуючы. Ён недзе сказаў, гэта была праўда. Але вось здарылася, хутка перафарбаваўся, пераабуўся і стаў паводзіць сябе такім чынам. А тое, што нашы творчыя работнікі сябе так паводзілі, - у большасці сваёй яны аблудныя, яны не ворагі", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.
Прэзідэнт таксама адзначыў, што ў Купалаўскім тэатры ведаў усіх акцёраў, падтрымліваў. "Яго б ужо даўно не было, і прычына таго - нашы нацыяналісты, як ні дзіўна. Яны ўсё гэта закінулі і не глядзелі. Назавіце, пальцам тыкніце на карту, хоць адзін аб`ект, вось такі вялікі культурны, і скажыце, што там Лукашэнка не пахадзіў, не прафінансаваў і не адрадзіў. Да нізоў, да раённых цэнтраў, да абласных. Сёння проста нічога не трэба рабіць у галіне культуры матэрыяльна", - расказаў ён.
7 лютага 2022, Мінск
БЕЛТА
7 лютага 2022, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-0/18/63365
Текущая дата: 23.12.2024