Расія ўстанавіла дыпламатычныя адносіны з Данецкай і Луганскай народнымі рэспублікамі.
«У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі Уладзіміра Пуціна нумар 71 ад 21 лютага сёння, 22 лютага, шляхам абмену нотамі паміж МЗС Расіі і МЗС Данецкай Народнай Рэспублікі, а таксама МЗС Расіі і МЗС Луганскай Народнай Рэспублікі была аформлена дамоўленасць аб устанаўленні з гэтай даты дыпламатычных адносін паміж Расійскай Федэрацыяй і Данецкай Народнай Рэспублікай, а таксама Расійскай Федэрацыяй і Луганскай Народнай Рэспублікай на ўзроўні пасольстваў», — гаворыцца ў паведамленні для СМІ, апублікаваным на сайце расійскага знешнепалітычнага ведамства.
Расійскі бок нацэлены на ўсебаковае развіццё супрацоўніцтва з ДНР і ЛНР, у тым ліку па лініі знешнепалітычных ведамстваў у інтарэсах грамадзян нашых краін, умацавання міру, рэгіянальнай стабільнасці і бяспекі, падкрэслілі ў МЗС Расіі.
Звязда, 23 лютага 2022
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-0/18/63586
Текущая дата: 23.12.2024