Белорусский портал в Казахстане

Прэзідэнт Сербіі пацвердзіў нацэленасць на развіццё дружалюбнага дыялогу з Беларуссю



Прэзідэнт Сербіі Аляксандр Вучыч 28 снежня сустрэўся з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Беларусі ў Сербіі Валерыем Брылёвым. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе МЗС Беларусі.

"У час размовы абмеркаваны актуальны парадак дня беларуска-сербскіх адносін, адзначана ўзаемная нацэленасць дзвюх краін на развіццё дружалюбнага міждзяржаўнага дыялогу", - расказалі ў прэс-службе знешнепалітычнага ведамства.

28 снежня 2021, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-0/19/62555
Текущая дата: 24.12.2024