Белорусский портал в Казахстане

Пасол Беларусі ўручыў даверчыя граматы Прэзідэнту Мазамбіка



Пасол Беларусі ў ПАР (па сумяшчальніцтве ў Мазамбіку) Ігар Белы 2 лютага ўручыў даверчыя граматы Прэзідэнту Рэспублікі Мазамбік Філіпэ Жасінту Ньюсі.

«Падчас аўдыенцыі ў Прэзідэнта Мазамбіка абмеркаваны найбольш перспектыўныя напрамкі беларуска-мазамбікскага супрацоўніцтва з акцэнтам на рэалізацыі канкрэтных праектаў у галіне сельскай гаспадаркі і адукацыі, — праінфармавалі ў МЗС. — Асаблівая ўвага ў ходзе гутаркі была ўдзелена пытанням актывізацыі ўзаемных кантактаў на вышэйшым і высокім узроўні».

Звязда, 2 лютага 2024

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-0/2/72425
Текущая дата: 19.05.2024