Белорусский портал в Казахстане

Сустрэча дзяржсакратара Савета бяспекі з паслом КНР адбылася ў Мінску



У Мінску адбылася сустрэча дзяржаўнага сакратара Савета бяспекі Беларусі Аляксандра Вальфовіча з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Беларусі Се Сяаюнам.

На сустрэчы былі комплексна абмеркаваны вынікі шматгадовага міждзяржаўнага ўзаемадзеяння ў розных сферах, а таксама вынікі двухбаковага супрацоўніцтва ў сферы бяспекі. Бакі запэўнілі адзін аднаго ў далейшым умацаванні кантактаў і прадаўжэнні сумесных праектаў па ўсіх напрамках узаемадзеяння.

Аляксандр Вальфовіч падзякаваў спадару Се Сяаюну за плённую працу і вялікі асабісты ўклад у рангу кіраўніка дыпламатычнай місіі Кітая ў Беларусі ў мэтах развіцця стратэгічнага партнёрства паміж дзяржавамі, актыўны ўдзел у пашырэнні ўзаемавыгаднага беларуска-кітайскага дыялогу і пажадаў яму поспехаў у далейшай дзейнасці.

Таксама ў ходзе сустрэчы адбыўся абмен думкамі па актуальных пытаннях міжнароднай і рэгіянальнай бяспекі.

27 жніўня 2024, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-0/2/75047
Текущая дата: 19.11.2024