Белорусский портал в Казахстане

МЗС нагадала грамадзянам Беларусі, куды тэлефанаваць у экстранным выпадку ў Ізраілі і Ліване



У сувязі з абвастрэннем сітуацыі на Блізкім Усходзе ў МЗС нагадалі грамадзянам Беларусі, куды тэлефанаваць у экстранным выпадку.

"У сувязі з абвастрэннем сітуацыі на Блізкім Усходзе нагадваем грамадзянам Рэспублікі Беларусь, якія пражываюць у Ізраілі і Ліване, аб неабходнасці няўхільна выконваць рэкамендацыі мясцовых улад і правілы асабістай бяспекі", - гаворыцца ў паведамленні.

Экстранныя кантакты пасольства Беларусі ў Ізраілі (г.Тэль-Авіў): +972 50 521 48 19 (кругласутачна); пасольства Сірыі (адказнае за Ліван) : +963 94 88 88 653, +963 956 888 750, эл. пошта: syria@mfa.gov.by.

2 кастрычніка 2024, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-0/2/75413
Текущая дата: 23.12.2024