Белорусский портал в Казахстане

МЗС РФ заявіў аб неабвержных доказах умяшання лічбавых гігантаў ЗША ў выбары ў Дзярждуму



Міністэрства замежных спраў Расіі заявіла аб наяўнасці неабвержных доказаў умяшання лічбавых гігантаў ЗША ў хуткія выбары ў Дзярждуму.

10 верасня ў расійскае зьнешнепалітычнае ведамства быў выкліканы амбасадар ЗША ў Маскве Джон Саліван для гутаркі з намеснікам міністра замежных спраў РФ Сяргеем Рабковым.

«Было падкрэслена, што расійскі бок валодае неабвержнымі доказамі парушэння расійскага заканадаўства амерыканскімі лічбавымі гігантамі ў кантэксце падрыхтоўкі і правядзення выбараў у Дзяржаўную думу Федэральнага сходу Расійскай Федэрацыі. У сувязі з гэтым заяўлена аб катэгарычнай недапушчальнасці ўмяшання ва ўнутраныя справы нашай краіны», — гаворыцца ў паведамленні на сайце МЗС РФ.

Звязда, 10 верасня 2021

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-0/21/60485
Текущая дата: 24.12.2024