Такім меркаваннем падзялілася Таццяна Рунец, Старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па эканоміцы, бюджэце і фінансах.
— Трэба разумець, што нядаўнія прызначэнні дыпламатаў у Таджыкістан, Бразілію і Рэспубліку Карэя носяць не толькі знешнепалітычны характар, але і, безумоўна, маюць і эканамічны кантэкст, паколькі арыентаваныя на ўмацаванне гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва паміж Рэспублікай Беларусь і краінамі, куды накіроўваюцца нашы надзвычайныя і паўнамоцныя паслы. Ва ўмовах санкцыйнага ціску калектыўнага захаду на нашу краіну гэты парадак дня становіцца як ніколі актуальным: упэўненая, што пераарыентацыя часткі беларускага экспарту ў краіны Азіі і Лацінскую Амерыку дазволіць мінімізаваць наступствы навязвання палітыкі так званай дэмакратызацыі праз меры эканамічнага ўдушэння краін, незгодных з такой палітыкай.
Што датычыцца і Таджыкістана, і Бразіліі — ёмістасць рынкаў і патэнцыял гэтых краін маюць усе падставы для росту паказчыкаў узаемнага тавараабароту. Так, Бразілія з`яўляецца лакаматывам супрацоўніцтва з нашай краінай у Лацінскай Амерыцы (па тавараабароце яна ўваходзіць у дваццатку найбуйнейшых партнёраў нашай дзяржавы). Акрамя таго, далёка не раскрыты і патэнцыял азіяцкага напрамку, дзе рынкі Рэспублікі Карэя і Таджыкістана ўяўляюць цікавасць для сусветных і айчынных вытворцаў.
Дарэчы, новы Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Таджыкістане будзе па сумяшчальніцтве працаваць і дыпламатам у Афганістане: летась паказчык па тавараабароце з гэтай краінай склаў больш за 181 мільён долараў. Мы разлічваем на захаванне дасягнутых вынікаў, а ў перспектыве — пашырэнне гандлёва-эканамічнай прысутнасці.
Хачу адзначыць, што дзейнасць дыпламатаў па прасоўванні беларускай прадукцыі ў напрамку далёкай дугі дасць магчымасць не толькі ўмацаваць пазіцыі Рэспублікі Беларусь на сусветным рынку, але і прадэманструе магчымасці нашай краіны па пераадоленні аднабаковых супрацьзаконных санкцый Захаду.
Звязда, 23 верасня 2021
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-0/21/60662
Текущая дата: 24.12.2024