Аб гэтым Уладзімір Макей заявіў журналістам у час анлайн-падыходу да прэсы на палях 76-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН, паведамілі ў прэс-службе МЗС Беларусі.
"Я зрабіў выснову, што вельмі многія з нашых еўрапейскіх калег, адмаўляючыся ад дыялогу з урадам, з прадстаўніком урада, сёння абсалютна не разумеюць, што адбываецца ўнутры, вакол Беларусі, а некаторыя нават і не імкнуцца зразумець. Гэта сумна", - падкрэсліў кіраўнік МЗС.
Ён адзначыў, сапраўды, у выступленнях 8-10 кіраўнікоў замежных дзяржаў прагучала тэма Беларусі. Найбольш негатыўна, што было чакана, выказваліся ў гэтым плане кіраўнікі Літвы і Польшчы, выступаючы з заведама абсалютна непраўдзівымі абвінавачаннямі ў адрас Беларусі. "У нашым выступленні мы дадзім адказы на гэтыя абсалютна беспадстаўныя выпады. Мы гаварылі аб гэтым і з Генеральным сакратаром, і з шэрагам еўрапейскіх калег, з кім давялося сустракацца, а гэта каля 5-6 сустрэч. Нейкія сустрэчы былі адкрытыя, нейкія канфідэнцыяльныя па іх просьбе", - расказаў міністр.
У цэлым Уладзімір Макей падкрэсліў: пераважная большасць субяседнікаў, у тым ліку ў час калектыўных мерапрыемстваў, вельмі станоўча адзываюцца аб Беларусі, якая імкнецца ўносіць уклад у развіццё ААН, заўсёды прапаведуе пазітыўны парадак дня, прапануючы ініцыятывы, нацэленыя на ўмацаванне стабільнасці і міру на планеце.
"Гэта вельмі высока цэніцца ўсімі нашымі партнёрамі. Вельмі многія дзякавалі за прынцыповыя падыходы Беларусі, жадалі поспеху ў вырашэнні нашых унутраных праблем, у забеспячэнні міру і стабільнасці ў нашым рэгіёне. Адназначна ўсе субяседнікі ўпэўнены ў тым, што Беларусь спакойна справіцца з тымі выклікамі, якія стаяць перад нашай краінай", - дадаў кіраўнік МЗС.
27 верасня 2021, Мінск
БЕЛТА
27 верасня 2021, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-0/21/60689
Текущая дата: 24.12.2024