Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.
Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Арабскай Рэспубліцы Егіпет Сяргей Цярэнцьеў 26 кастрычніка сустрэўся з намеснікам міністра замежных спраў Егіпта па справах Еўропы Бадрам Абдэлаці.
У рамках сустрэчы бакі абмеркавалі падрыхтоўку 7-га пасяджэння беларуска-егіпецкай гандлёвай камісіі. Былі таксама закрануты пытанні ўзаемадзеяння ў галіне паветраных зносін.
Адбыўся абмен думкамі аб планах сумесных мерапрыемстваў на наступны год, уключаючы правядзенне першага пасяджэння Камісіі па пытаннях палітычнага дыялогу і двухбаковага супрацоўніцтва на ўзроўні кіраўнікоў знешнепалітычных ведамстваў Беларусі і Егіпта, а таксама культурных мерапрыемстваў, прымеркаваных да 30-годдзя ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж дзвюма краінамі.
Субяседнікі адзначылі важнасць эфектыўнай работы дзеючых механізмаў міждзяржаўнага ўзаемадзеяння для развіцця ўсяго комплексу беларуска-егіпецкіх адносін.
26 кастрычніка 2021, Мінск
БЕЛТА
26 кастрычніка 2021, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-0/21/61126
Текущая дата: 24.12.2024