Аб гэтым заявіў кіраўнік МЗС Уладзімір Макей, выступаючы 26 мая ў Авальнай зале Дома ўрада.
Уладзімір Макей падкрэсліў, што канкрэтныя дзеянні Захаду паказваюць: "З правалам узяць з наскоку Беларусь, яны ўзяліся за іншыя метады".
"Агульнае шальмаванне беларускага народа і дзяржавы стала звычайнай з`явай на Захадзе", - сказаў міністр.
Паводле яго слоў, тое, што сёння адбываецца на заходнім флангу Беларусі, абсалютна не ўкладваецца ў нармальную карціну міжнародных і міждзяржаўных адносін.
"Бессэнсоўна спрабаваць растлумачыць гэта класічнымі парадыгмамі, завязанымі на прагматычнасць, інтарэсы людзей, захаванне міру і стабільнасці ў рэгіёнах. Усё гэта цалкам адмятаецца шэрагам нашых так званых партнёраў", - канстатаваў Уладзімір Макей.
26 мая 2021, Минск
БЕЛТА
26 мая 2021, Минск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-0/22/59475
Текущая дата: 24.12.2024