Аб гэтым паведамілі ў беларускім пастаянным прадстаўніцтве ў Вене.
Беларускі дыпламат і кіраўнік cакратарыята АБСЕ абмяняліся думкамі аб бягучым стане спраў у арганізацыі і абмеркавалі магчымыя шляхі ўзмацнення ролі АБСЕ і павелічэння ўплыву арганізацыі на працэсы, якія адбываюцца на еўрапейскім кантыненце.
Кіраўнік беларускай місіі пры АБСЕ адзначыў, што сур`ёзны крызіс даверу на еўразійска-атлантычнай прасторы сёння не дазваляе ў поўнай меры выкарыстоўваць існуючыя інструменты АБСЕ для развіцця больш шырокага і дружалюбнага міждзяржаўнага супрацоўніцтва.
На думку Андрэя Дапкюнаса, толькі аднаўленне даверу праз мэтанакіраваныя намаганні кіраўнікоў дзяржаў і дыпламатаў як у АБСЕ, так і ў рамках двухбаковых міждзяржаўных кантактаў дазволіць эфектыўна прадухіляць эскалацыю напружанасці ў рэгіёне АБСЕ і паступова аднаўляць дзейсныя механізмы супрацоўніцтва ў галіне ваенна-палітычнага, эканоміка-экалагічнага і чалавечага вымярэнняў бяспекі.
___________________________________________
АБСЕ - буйнейшая рэгіянальная міжнародная арганізацыя, якая займаецца пытаннямі бяспекі. Штаб-кватэра арганізацыі знаходзіцца ў Вене (Аўстрыя). У склад АБСЕ ўваходзяць 57 дзяржаў-удзельніц. Вытокі арганізацыі ўзыходзяць да Канферэнцыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе (1973-1975 гады) і Хельсінкскага заключнага акта, прынятага ў 1975 годзе. У 1995 годзе канферэнцыя перайменавана ў Арганізацыю па бяспецы і супрацоўніцтве.
9 красавіка 2021, Мінск
Аліна Грышкевіч - БЕЛТА
9 красавіка 2021, Мінск
Аліна Грышкевіч - БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-0/23/58827
Текущая дата: 24.12.2024