Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Мінэнерга.
Аб гэтым заявіў міністр энергетыкі, старшыня беларускай часткі сумеснай беларуска-пакістанскай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве Віктар Каранкевіч у прывітальным слове ўдзельнікам пасяджэння беларуска-пакістанскага дзелавога савета, якое праходзіла 12 красавіка ў БелГПП.
«Адносіны паміж нашымі краінамі будуюцца на аснове даверу, дружбы, узаемнага ўліку інтарэсаў. Развіваюцца двухбаковыя палітычныя сувязі, умацоўваюцца эканамічныя кантакты, у тым ліку на ўзроўні дзелавых колаў», — канстатаваў міністр.
У 2020 годзе тавараабарот паміж краінамі склаў $52,2 млн, што на 4 працэнты больш у параўнанні з 2019 годам. «Прырост невялікі, але ён сведчыць аб тым, што ў нашых дзяржаў ёсць патэнцыял для нарошчвання двухбаковых адносін і нам трэба яго ў поўнай меры выкарыстаць», — падкрэсліў Віктар Каранкевіч.
Беларускі бок зацікаўлены не толькі ў развіцці гандлю з Пакістанам, але і ў больш актыўным інвестыцыйным супрацоўніцтве, прамысловай кааперацыі, стварэнні сумесных кампаній і вытворчасцей. Сярод прыярытэтных напрамкаў, якія ўяўляюць узаемны інтарэс, — прамысловасць, сельская гаспадарка, фармацэўтыка. Краіны маглі б больш актыўна ўзаемадзейнічаць у сферы адукацыі, а таксама разгледзець магчымасці партнёрства па новых перспектыўных напрамках, такіх як інфармацыйныя тэхналогіі і лагістыка, лічыць Віктар Каранкевіч.
«Мы зацікаўлены ў прыцягненні замежных інвестараў, у тым ліку пакістанскіх кампаній, і запрашаем бізнес Пакістана да супрацоўніцтва», — падвёў вынік міністр.
Звязда, 12 красавіка 2021
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-0/23/58886
Текущая дата: 24.12.2024