МЗС Беларусі пракаментавала рэакцыю шэрага заходніх краін на сітуацыю з учарашнім рэйсам авіякампаніі Ryanair.
Прэс-сакратар МЗС Анатоль Глаз, у прыватнасці, адзначыў: "Вядома, чыста па-чалавечы зразумела і сумна, што пасажыры названага рэйса сутыкнуліся з пэўнымі нязручнасцямі. Аднак правілы авіяцыйнай бяспекі - гэта абсалютны прыярытэт, прытым усюды і для ўсіх. У сувязі з гэтым дзеянні экіпажа самалёта, які адказвае за жыцці сваіх пасажыраў, уяўляюцца цалкам апраўданымі. Вось з гэтага пункту гледжання, з пункту гледжання бяспекі, якая была поўнасцю забяспечана сумеснымі намаганнямі, і трэба перш за ўсё глядзець на гэты інцыдэнт".
"Няма ніякіх сумненняў, што дзеянні нашых кампетэнтных улад таксама цалкам адпавядалі ўстаноўленым міжнародным правілам, - прадоўжыў афіцыйны прадстаўнік беларускага знешнепалітычнага ведамства. - Беларускі бок заўсёды адказна падыходзіў і падыходзіць да іх выканання. Гэта прызнаецца і адпаведнымі рэгулятарамі ў авіяцыйнай сферы. Больш таго, упэўнены, што ў гэтым пытанні мы можам гарантаваць поўную транспарэнтнасць, у выпадку неабходнасці прыняць экспертаў і прадэманстраваць усе матэрыялы, каб выключыць інсінуацыі".
Паводле яго слоў, на гэтым фоне, вядома, уражвае паспешнасць адкрыта ваяўнічых заяў з боку шэрага краін і еўрапейскіх структур.
"Сітуацыя адкрыта і відавочна нагнятаецца. Адбываецца яе наўмысная палітызацыя, гучаць нічым не пацверджаныя абвінавачанні, прычэпліваюцца ярлыкі. Пры гэтым няма ніякага бачнага жадання ў ёй аб`ектыўна разабрацца. Замест гэтага неадкладна зноў пачалі гучаць лозунгі аб санкцыях", - звярнуў увагу Анатоль Глаз.
"Сітуацыя адкрыта і відавочна нагнятаецца. Адбываецца яе наўмысная палітызацыя, гучаць нічым не пацверджаныя абвінавачанні, прычэпліваюцца ярлыкі. Пры гэтым няма ніякага бачнага жадання ў ёй аб`ектыўна разабрацца. Замест гэтага неадкладна зноў пачалі гучаць лозунгі аб санкцыях", - звярнуў увагу Анатоль Глаз.
"Мы ўсё ж заклікаем тых, хто паддаўся гэтай заганнай практыцы, памятаць аб правілах і бяспецы пасажыраў, усё спакойна прааналізаваць, дачакацца заключэнняў кампетэнтных экспертаў. Бо толькі на гэтай падставе можна рабіць хаця б нейкія вартыя ўвагі вывады", - падкрэсліў афіцыйны прадстаўнік беларускага Міністэрства замежных спраў.
24 мая 2021, Мінск
БЕЛТА
24 мая 2021, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-0/23/59419
Текущая дата: 24.12.2024