Белорусский портал в Казахстане

Прынятая Еўрапарламентам заява з`яўляецца грубым умяшаннем у справы Беларусі



Гэта падкрэсліў спікер Дзярждумы Расіі Вячаслаў Валодзін. Яго каментарый апублікаваны на сайце ніжняй палаты расійскага парламента.

"Рашэнне, якое было прынята, - не толькі грубае ўмяшанне ў справы суверэннай дзяржавы, але і спроба падмяніць сабой народ Беларусі", - заявіў спікер Дзярждумы.

"Спроба ўзяць і падмяніць органы ўлады ставіць пад пытанне дзейнасць самога Еўрапарламента, - падкрэсліў ён. - Калі супаставіць гэту рэзалюцыю з іншымі нядаўнімі дзеяннямі заходніх дзяржаў, стануць зразумелымі абвінавачанні ў адрас Расіі. Заходнія краіны разумеюць, што Расія не дазволіць парушаць міжнароднае права, тым больш у нас ёсць дагаворныя адносіны ў рамках АДКБ і Саюзнай дзяржавы, якія не дапусцяць падрыў суверэнітэту Беларусі. На гэтым фоне відавочна, навошта патрэбна правакацыя з Навальным - для ўвядзення новых санкцый і блакавання дзеянняў нашай краіны па абароне Беларусі".

"Пасля заяў Еўрапарламента можна гаварыць аб тым, што за сітуацыяй з Навальным стаяць спецслужбы замежных дзяржаў. І калі для заходніх краін існуюць такія паняцці, як дэмакратыя, міжнароднае права і закон, яны павінны прыняць меры адказнасці ў адносінах да тых, хто ў Еўрапарламенце ініцыюе такія рашэнні", - дадаў Вячаслаў Валодзін.

18 верасня 2020, Масква
Эдуард Півавар - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-0/26/56125
Текущая дата: 25.12.2024