Адпаведны ўказ кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў 3 лістапада, паведамілі ў прэс-службе Прэзідэнта.
Уладзімір Астапенка вызвалены з пасады Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Аргенціне і па сумяшчальніцтве ва Уругваі, Чылі, Парагваі і Перу ў сувязі з учыненнем праступка, несумяшчальнага са знаходжаннем на дыпламатычнай службе.
У адпаведнасці з указам, Уладзімір Астапенка таксама пазбаўлены дыпламатычнага рангу Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла.
Звязда, 3 лістапада 2020
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-0/26/56757
Текущая дата: 25.12.2024