Белорусский портал в Казахстане

Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей правёў тэлефонную размову з парламенцкім намеснікам міністра замежных спраў і міністра міжнароднага развіцця Вялікабрытаніі (міністрам па справах Еўрапейскага суседства і Амерыкі) Уэндзі Мортан



Пра гэта паведамілі ў прэс-службе МЗС Беларусі.

Макей звярнуў увагу на недапушчальнасць спробаў санкцыйных ўмяшання ў справы Беларусі

Як адзначылі ў ведамстве, размова адбылася па ініцыятыве брытанскага боку. Бакі абмеркавалі сітуацыю ў Беларусі, якая складваецца пасля выбараў, а таксама абмяняліся думкамі адносна перспектыў далейшага двухбаковага ўзаемадзеяння.

«Уладзімір Макей звярнуў увагу на неабходнасць працягу канструктыўнага і адкрытага дыялогу, а таксама на недапушчальнасць спробаў санкцыйных ўмяшання ў справы Беларусі», — распавялі ў прэс-службе МЗС.

Звязда, 26 жніўня 2020

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-0/27/55655
Текущая дата: 25.12.2024