Белорусский портал в Казахстане

Па ініцыятыве італьянскага боку адбылася тэлефонная размова міністра замежных спраў Беларусі Уладзіміра Макея з міністрам замежных спраў і міжнароднага супрацоўніцтва Італіі Луіджы Дзі Маё



Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.

Беларусь гатова да дыялогу па сітуацыі ў краіне без умяшання ва ўнутраныя справы

"Бакі абмеркавалі стан двухбаковага палітычнага дыялогу і супрацоўніцтва ў гандлёва-эканамічнай і гуманітарнай сферах. Па просьбе італьянскага калегі, які выказаў занепакоенасць поствыбарнымі падзеямі ў Беларусі, Уладзімір Макей праінфармаваў аб унутрыпалітычнай сітуацыі ў краіне", - расказалі ў прэс-службе.

Кіраўнік МЗС Беларусі падкрэсліў важнасць аб`ектыўнай, усебаковай ацэнкі апошніх падзей, запэўніўшы ў гатоўнасці да канструктыўнага дыялогу з замежнымі партнёрамі па гэтай тэме без пагроз і ўмяшання ва ўнутраныя справы.

26 жніўня 2020, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-0/27/55669
Текущая дата: 25.12.2024