Міністры замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей і Польшчы Яцэк Чапутавіч правялі тэлефонную размову. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага МЗС.
"Бакі абмеркавалі шырокі спектр пытанняў двухбаковага супрацоўніцтва, уключаючы шляхі нарошчвання гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння дзвюх краін і дыверсіфікацыі паставак энергарэсурсаў", - адзначылі ў знешнепалітычным ведамстве.
Гаворка ішла таксама пра перспектывы развіцця "Усходняга партнёрства". "Міністры абмеркавалі беларускія і польскія прапановы па далейшым удасканаленні УП, графік маючых адбыцца мерапрыемстваў, уключаючы падрыхтоўку да саміту "Усходняга партнёрства". Была падкрэслена важнасць далейшага развіцця УП у якасці прагматычнага і арыентаванага на вынікі праекта, які адказвае інтарэсам грамадзян краін - членаў ЕС і дзяржаў-партнёраў. Беларускі бок нагадаў аб сваёй прапанове правесці мерапрыемства высокага ўзроўню УП у Мінску з мэтай абмеркавання перспектыўных напрамкаў рэалізацыі гэтай ініцыятывы ў перыяд пасля 2020 года", - падкрэслілі ў МЗС.
Падчас размовы міністры падкрэслілі важнасць сумесных намаганняў па барацьбе з распаўсюджваннем каранавіруснай інфекцыі на аснове прынцыпу салідарнасці ў рэагаванні на агульныя выклікі. Бакі з задавальненнем адзначылі наладжанае інтэнсіўнае супрацоўніцтва па пераадоленні ўспышкі COVID-19: ад аказання Польшчай добрасуседскай дапамогі Беларусі да прамога ўзаемадзеяння сістэм аховы здароўя дзвюх краін. У час размовы быў таксама закрануты комплекс пытанняў узаемадзеяння Беларусі і Еўрапейскага саюза.
Звязда, 6 траўня 2020
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-0/28/53341
Текущая дата: 25.12.2024