Аб гэтым гаворыцца ў заяве начальніка ўпраўлення інфармацыі і лічбавай дыпламатыі - прэс-сакратара МЗС Анатоля Глаза, што размешчана на сайце міністэрства.
"Магу дакладна сказаць, што аказанне садзейнічання беларускім грамадзянам у вяртанні дадому будзе прадоўжана. Мы будзем рабіць гэта ў рамках усіх існуючых магчымасцей, выкарыстоўваць усе даступныя нам шляхі, хоць іх з кожным днём становіцца ўсё менш. Наша ўзаемадзеянне з замежнымі партнёрамі па гэтых пытаннях, у тым ліку цесная каардынацыя з расійскім бокам, таксама прадаўжаецца", - адзначыў Анатоль Глаз.
Ён удакладніў, што дапамога аказана ўжо 4,6 тыс. беларусаў. У гэту работу ўключаны ўсе зацікаўленыя дзяржорганы і нацыянальны авіяперавозчык "Белавія".
"Безумоўна, прынятае ўчора расійскім бокам рашэнне ўносіць пэўныя карэктывы, паколькі звужае існуючыя магчымасці для пералётаў беларусаў у Мінск, асабліва з далёкіх краін. Але мы неаднаразова гаварылі, што бягучая сітуацыя - гэта якраз агульны выклік, дзейнічаць тут трэба разам і змагацца з ім сумесна. Таму сёння адбылася тэлефонная размова міністраў замежных спраў Уладзіміра Макея і Сяргея Лаўрова. Па яе выніках пацверджана гатоўнасць прадаўжаць цесную сумесную работу нашых міністэрстваў і загранустаноў па пытаннях аказання дапамогі ў вяртанні дадому грамадзян дзвюх дзяржаў", - сказаў прэс-сакратар.
Паводле яго слоў, расійскі бок запэўніў, што пры планаванні эвакуацыйных мерапрыемстваў будзе старацца аказаць садзейнічанне ўсім маючым патрэбу ў дапамозе расіянам і беларусам.
26 сакавіка 2020, Мінск
БЕЛТА
26 сакавіка 2020, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-0/29/52277
Текущая дата: 25.12.2024