Аб гэтым заявіў прэс-сакратар МЗС Анатоль Глаз.
"У МЗС Беларусі 6 верасня быў выкліканы пасол Японіі Хіраюкі Ямамота. Кіраўніку японскай дыпмісіі быў заяўлены пратэст у сувязі з правядзеннем нядаўна затрыманым грамадзянінам Японіі на тэрыторыі нашай краіны шпіёнскай дзейнасці, якая нанесла шкоду бяспецы Рэспублікі Беларусь", - сказаў Анатоль Глаз.
Цяпер расследаванне справы знаходзіцца на завяршальнай стадыі, і мера адказнасці за ўчыненыя грамадзянінам Японіі злачынствы будзе вызначана судом у поўнай адпаведнасці з беларускім заканадаўствам, падкрэсліў прэс-сакратар МЗС.
Ён таксама пракаментаваў публічна заяўленыя японскім бокам патрабаванні скрыць гэта злачынства ад грамадскасці і не дэманстраваць у СМІ - яны пакінуты без разгляду ў сувязі з неправамоцнасцю.
"У гэтым кантэксце тым больш выглядае недарэчным пратэст наконт дэманстрацыі фільма, які раскрывае грамадству злачынны характар дзеянняў японскага грамадзяніна", - сказаў Анатоль Глаз.
Паводле яго слоў, усе следчыя працэдуры былі праведзены ў поўнай адпаведнасці з беларускім заканадаўствам і ўсімі міжнародна-прававымі нормамі. Да затрыманага быў забяспечаны консульскі доступ, камфортныя ўмовы яго ўтрымання вядомы японскаму боку, ён пад абаронай, добраахвотна супрацоўнічае са следствам і ідзе на кантакт са СМІ.

"Пры гэтым мы не адмаўляемся ад далейшых кантактаў з японскім бокам па гэтай справе, - заявіў прэс-сакратар МЗС. - Падкрэсліваем непрымальнасць любых дзеянняў замежных разведвальных службаў, якія парушаюць суверэнітэт нашай краіны".
6 верасня 2024, Мінск
БЕЛТА
6 верасня 2024, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-0/3/75086
Текущая дата: 23.12.2024