Пра гэта заявіў на брыфінгу ў Мінску 27 верасня прэс-сакратар МЗС Анатоль Глаз.
"Наогул мы перакананыя, што бяспека непадзельная. Яна не можа быць дасягнута шляхам напампоўвання мускулаў. У свеце сучасных тэхналогій, у тым ліку ў ваеннай сферы, перацягванне на сваю тэрыторыю дадатковых аб`ектаў і сіл — гэта гульня з нулявым вынікам. Гэта толькі аслабляе бяспеку канкрэтнай дзяржавы і краін суседзяў, спрыяе ўзмацненню ваенна-палітычнай напружанасці і з`яўленню новых раздзяляльных ліній", — сказаў ён.
На думку прадстаўніка МЗС, такія крокі не змогуць умацаваць "так неабходную цяпер стабільнасць, прадказальнасць і транспарэнтнасць у рэгіёне". "Наадварот, сёння як ніколі запатрабавана аднаўленне ўзаемаразумення і даверу ў ваенна-палітычнай сферы, уключаючы элементы кантролю над звычайнымі ўзбраеннямі. Таму менавіта на гэтым, а не на мілітарызацыі, варта засяродзіць намаганні", — заявіў Глаз.
Беларусь, падкрэсліў ён, да гэтага гатовая. У якасці пацвярджэння прэс-сакратар МЗС нагадаў пра ініцыятыву новага перамоўнага працэсу (Хельсінкі 2.0) і заклікі да наладжвання больш высокага ўзроўню ўзаемадзеяння ЕС і ЕАЭС.
Падчас сустрэчы з амерыканскім кіраўніком Дональдам Трампам на мінулым тыдні прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда афіцыйна прапанаваў размясціць на польскай тэрыторыі на пастаяннай аснове ваенную базу ЗША, узяўшы на сябе выдаткі — каля 2 млрд долараў.
Прэзідэнты падпісалі сумесную дэкларацыю аб стратэгічным супрацоўніцтве, у якой гаворыцца, што краіны абавязваюцца "разглядаць варыянты ўмацавання ваеннай ролі Злучаных Штатаў у Польшчы".
Аляксей Аляксандраў, БелаПАН
Мінск, 27 верасня 2018
Мінск, 27 верасня 2018
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-0/38/45109
Текущая дата: 27.12.2024