Белорусский портал в Казахстане

Пасол Беларусі абмеркаваў з кіраўніком МЗС Узбекістана падрыхтоўку мерапрыемстваў па развіцці двухбаковага палітычнага дыялогу



Пра гэта паведамляе прэс-служба МЗС.

Пасол Беларусі ва Узбекістане Леанід Марыніч 20 ліпеня сустрэўся з міністрам замежных спраў гэтай краіны Абдулазізам Камілавым.

Разгледжаны ход падрыхтоўкі мерапрыемстваў у рамках развіцця беларуска-ўзбекскага палітычнага дыялогу, у тым ліку на вышэйшым узроўні. Кіраўнік знешнепалітычнага ведамства Узбекістана адзначыў станоўчую дынаміку ўзаемадзеяння паміж дзвюма краінамі і адсутнасць праблемных пытанняў у двухбаковым парадку дня.

"Бакі ўзгаднілі падыходы адносна чарговага пасяджэння сумеснай міжурадавай камісіі па двухбаковым супрацоўніцтве паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Узбекістан у Ташкенце", — паведамляе прэс-служба.

Абмеркаваныя таксама "перспектывы актывізацыі працы па пашырэнні дагаворна-прававой базы беларуска-ўзбекскіх адносін".

Андрэй Серада, БелаПАН
Мінск, 20 ліпеня 2018

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-0/39/44241
Текущая дата: 27.12.2024