Белорусский портал в Казахстане

Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка вызваліў з пасад паслоў Беларусі ў Швецыі, Фінляндыі, Германіі і Кыргызстане. Прэзідэнт 11 сакавіка падпісаў адпаведны ўказ нумар 88



Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Ад пасады Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Каралеўстве Швецыя і па сумяшчальніцтве ў Каралеўстве Нарвегія вызвалены Дзмітрый Мірончык, Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Фінляндскай Рэспубліцы і па сумяшчальніцтве ў Каралеўстве Данія - Аляксей Самасуеў, Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Федэратыўнай Рэспубліцы Германія - Дзяніс Сідарэнка, Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Кыргызскай Рэспубліцы - Андрэй Страчко.

12 сакавіка 2024, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-0/4/73052
Текущая дата: 19.11.2024