Аб гэтым заявіў міністр замежных спраў Беларусі Сяргей Алейнік па выніках перагавораў з міністрам замежных спраў Манголіі Батмунхійн Батцэцэг ва Улан-Батары.
Сяргей Алейнік адзначыў, што гэта не першыя перагаворы з мангольскай калегай, але ўпершыню яны праходзяць у Манголіі. "Я шчыра ўдзячны вам за запрашэнне і хачу сказаць, што праведзеныя перагаворы адкрываюць новы этап у нашых адносінах, якія, я ўпэўнены, будуць яшчэ больш насычанымі, плённымі і інтэнсіўнымі. Мы ў зусім адкрытай манеры, па-сяброўску, я сказаў бы, нават шчыра абмеркавалі ўсе тэмы, якія ўяўляюць узаемную цікавасць. І такіх тэм даволі шмат", - падкрэсліў міністр.
Ён адзначыў, што ў глабальным плане ў Беларусі і Манголіі няма прынцыповых праблем і рознагалоссяў. Краіны звязвае шматгадовая дружба і ўзаемная павага.
"Той факт, што мы не растрацілі гэту спадчыну, а змаглі яе захаваць і прымножыць - дарагога каштуе ў сучасным турбулентным свеце. Няма ніякіх сумненняў, што сумеснымі намаганнямі мы прадоўжым развіваць нашы шматузроўневыя адносіны. Адносіны, якія адназначна адпавядаюць спадзяванням і інтарэсам нашых краін і нашых народаў", - заявіў кіраўнік беларускага МЗС.
15 сакавіка 2024, Улан-Батар
БЕЛТА
15 сакавіка 2024, Улан-Батар
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-0/4/73098
Текущая дата: 19.11.2024