Белорусский портал в Казахстане

Макей абмеркаваў з еўракамісарам Ханам комплекс пытанняў практычнага ўзаемадзеяння паміж Беларуссю і Еўрасаюзам



Сустрэча міністра замежных спраў Беларусі з еўракамісарам па еўрапейскай палітыцы суседства і перамоў аб пашырэнні ЕС Ёханесам Ханам адбылася 1 чэрвеня ў Бруселі.

Як паведамляе прэс-служба МЗС, на сустрэчы быў абмеркаваны ўвесь комплекс пытанняў практычнага ўзаемадзеяння паміж Беларуссю і Еўрапейскім саюзам па розных галiновых кірунках, уключаючы гандаль, транспарт, энергетыку, ахову навакольнага асяроддзя, стандартызацыю, міжнародную тэхнічную дапамогу і іншыя.

Адбыўся абмен думкамі аб шляхах далейшага развіцця супрацоўніцтва і надання яму больш сістэмнага характару ў кантэксце перамоў па прыярытэтах партнёрства паміж Беларуссю і ЕС і ўдзелу Беларусі ў ініцыятыве "Усходняе партнёрства".

Сярод іншага бакі абмеркавалі ход падрыхтоўкі да правядзення 21—22 чэрвеня ў Мінску юбілейнага 10-га раўнда нефармальных міністэрскіх дыялогаў Усходняга партнёрства па тэматыцы гарманізацыі лічбавых рынкаў.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 1 чэрвеня 2018

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-0/40/43646
Текущая дата: 27.12.2024