Белорусский портал в Казахстане

Кніжная спадчына Скарыны перададзена ў дар Нацбібліятэцы В`етнама



Гэтыя кнігі з`яўляюцца першымі выданнямі на беларускай мове ў фондзе Нацыянальнай бібліятэкі В`етнама.

Унікальны збор з 21 тамоў кніг з факсімільным узнаўленнем кніжнай спадчыны Францыска Скарыны ўрачыста перададзены 19-га снежня ў дар Нацыянальнай бібліятэцы В`етнама.

Пасол Беларусі Уладзімір Гошын падчас цырымоніі перадачы кніг падкрэсліў важнасць развіцця і паглыблення двухбаковага супрацоўніцтва па лініі культурнага і гуманітарнага ўзаемадзеяння.

Паводле яго слоў, гэта спрыяе як умацаванню цёплых, сяброўскіх адносін паміж Беларуссю і В`етнамам, так і духоўнаму ўзаемаабагачэнню народаў дзвюх краін.

У сваю чаргу дырэктар бібліятэкі Кіеу Тхуі Нга выказала словы ўдзячнасці і падзякі беларускаму боку за далучэнне В`етнама да такой маштабнай падзеі, прымеркаванай да 500-гадовага юбілею беларускага кнігадрукавання.

Асаблівую значнасць цырымоніі надало тое, што тамы з факсімільным узнаўленнем кніжнай спадчыны Францыска Скарыны з`яўляюцца першымі выданнямі на беларускай мове ў фондзе Нацыянальнай бібліятэкі В`етнама і ўручаны ў год святкавання 100-годдзя з дня ўтварэння гэтай установы.

Мінск, 19 снежня 2017
Sputnik

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-0/42/41679
Текущая дата: 28.12.2024