Аб гэтым паведаміў часовы павераны ў справах ЗША ў Беларусі Роберт Райлі 30-га студзеня на прэс-канферэнцыі ў Мінску.
"Упершыню за апошнія 10 гадоў мы будзем цалкам аказваць візавыя паслугі для беларусаў. Мы рады, што гэта адбылося. Раней ім даводзілася ездзіць у консульства ЗША ў іншыя краіны для звароту па візу, гэта было досыць нязручна. Нам прыйшлося зрабіць вялікую працу, каб усе яны маглі звяртацца па візы ў Мінску", — сказаў дыпламат.
Райлі ўдакладніў, што пакуль пасольства будзе аказваць візавыя паслугі выключна грамадзянам і рэзідэнтам Беларусі. Замежнікі, якія пастаянна тут не пражываюць, абслугоўвацца ў Мінску не змогуць.
У 2008 годзе паміж Мінскам і Вашынгтонам разгарэўся дыпламатычны скандал, прычынай якога стала ўвядзенне Злучанымі Штатамі санкцыяў у дачыненні да Беларусі з-за грубых парушэнняў правоў чалавека. Тады ж Беларусь пакінула пасол Карэн Сцюарт, штат пасольства быў моцна скарочаны.
Новы пасол у Беларусі не прызначаны да гэтага часу — дыппрадстаўніцтвам у Мінску кіруюць часовыя павераныя. Роберт Райлі ўзначаліў пасольства ў жніўні 2016 года.
Таццяна Каравянкова, БелаПАН
30 студзеня 2018
30 студзеня 2018
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-0/42/42361
Текущая дата: 28.12.2024