Старшыня фракцыі Камуністычнай партыі Расійскай Федэрацыі ў Дзяржаўнай думе Генадзь Зюганаў расказаў аб падрабязнасцях сваёй сустрэчы з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам.
"У нас з Аляксандрам Рыгоравічам рэгулярна праходзяць сустрэчы, дзе мы грунтоўна абмяркоўваем усе праблемы", - сказаў Генадзь Зюганаў. У час сённяшняй сустрэчы разглядаліся, у прыватнасці, пытанні развіцця беларуска-расійскай кааперацыі ў прамысловай сферы.
"Трэба максімальна складваць свае намаганні для таго, каб развіваць перш за ўсё машынабудаўнічы комплекс. Ён у Беларусі развіты вельмі добра, - адзначыў лідар КПРФ. - Нас вельмі цікавяць вашы магчымасці і перспектывы ў гэтых адносінах".
Старшыня фракцыі прывёў у прыклад беларускія камбайны, якія могуць канкурыраваць са многімі замежнымі аналагамі.
"Ён на парадак таннейшы, а па якасці, як паказалі апошнія выпрабаванні, значна лепшы. У перспектыве можна разам асвойваць гэты выраб на расійскіх вялікіх палях. Ды і ў цэлым гэта вельмі перспектыўная мадэль", - заявіў Генадзь Зюганаў.
На сустрэчы таксама ўзнімалася электрамабільная тэматыка. Было адзначана, што гэта сфера мае вялікія перспектывы, не дарма ж многія краіны ўдзяляюць ёй першарадную ўвагу.
"Вы разам з кітайцамі асвоілі электрарухавік. Я лічу, што трэба кааперавацца, думаць аб тым, як гэта лепш рэалізоўваць. У гэтых адносінах вопыт узаемадзеяння Беларусі з Кітайскай Народнай Рэспублікай, наш вопыт узаемадзеяння як з Беларуссю, так і з Кітаем могуць спатрэбіцца, - лічыць палітык. - Сёння Кітай ператварыўся ў майстэрню свету, і трэба думаць, якім чынам рэалізоўваць новыя праекты. У вас шэраг праектаў ідзе добра, і тут нам таксама трэба павучыцца".
Абмяркоўвалася развіццё супрацоўніцтва і ў аграпрамысловым комплексе. Генадзь Зюганаў расказаў Прэзідэнту аб народных гаспадарках у Расіі і ў той жа час адзначыў станоўчы вопыт Беларусі па стварэнні аграпрамысловых цэнтраў - аграгарадкоў.
"Я хацеў, каб мы, дзелячыся вопытам, рэалізоўвалі гэтыя праекты. Спадзяюся, што ўзаемны абмен меркаваннямі і вопытам будзе карысны нашым краінам", - дадаў ён.
Паводле слоў старшыні фракцыі КПРФ, у бліжэйшыя тыдні ў Беларусі плануецца правесці юбілейны пленум савета камуністычных партый краін былога Савецкага Саюза. Беларуская дэлегацыя запрошана ў Расію на святкаванне 100-годдзя Кастрычніцкай рэвалюцыі. Гэтыя пытанні таксама ўзнімаліся на сустрэчы з кіраўніком дзяржавы.
5 верасня 2017, Мінск
Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-0/44/40666
Текущая дата: 28.12.2024