Белорусский портал в Казахстане

Чарговае пасяджэнне беларуска-індыйскай камісіі па супрацоўніцтве ў гандлі пройдзе 3—4 ліпеня ў Нью-Дэлі



Пра гэта паведамляе прэс-служба МЗС Беларусі.

Восьмае пасяджэнне беларуска-індыйскай міжурадавай камісіі па супрацоўніцтве ў галіне эканомікі, гандлю, прамысловасці, навукі, тэхналогій і культуры пройдзе 3—4 ліпеня ў Нью-Дэлі.

Беларускую дэлегацыю на пасяджэнні ўзначаліць намеснік міністра замежных спраў Валянцін Рыбакоў.

У межах пасяджэння будуць разгледжаныя меры па далейшай інтэнсіфікацыі гандлёва-эканамічнага, навукова-тэхнічнага і гуманітарнага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Індыяй, актывізацыя міжрэгіянальных кантактаў, стварэнне спрыяльных умоў для рэалізацыі сумесных праектаў у сферах, што ўяўляюць узаемную цікавасць.

Запланаванае таксама правядзенне бізнес-форуму з удзелам прадстаўнікоў дзелавых колаў дзвюх краін.

Таццяна Каравянкова, БелаПАН
Мінск, 30 чэрвеня 2017

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-0/45/39860
Текущая дата: 28.12.2024