2 жніўня раптоўна памёр беларускі дыпламат Аляксандр Герасіменка, паведамляе прэс-служба МЗС Беларусі.
Аляксандр Герасіменка нарадзіўся 15 студзеня 1946 года. У 1991—1995 гадах кіраваў Выканаўчым камітэтам Мінскага гарадскога савета дэпутатаў. Затым амаль 19 гадоў аддаў дыпламатычнай службе.
З 1995 па 2000 год быў надзвычайным і паўнамоцным паслом у Балгарыі і Грэцыі па сумяшчальніцтве, з 2000 па 2006 год — намеснікам міністра замежных спраў, з 2006 па 2013 год — паслом у Латвіі.
Як гаворыцца ў некралогу МЗС, распаўсюджаным прэс-службай ведамства, "высокапрафесійны дыпламат, які валодаў маштабным дзяржаўным мысленнем, Аляксандр Герасіменка карыстаўся заслужаным аўтарытэтам як у Беларусі, так і за мяжой".
"Паспяхова прадстаўляючы Беларусь і ў якасці намесніка міністра замежных спраў, і на пасадзе пасла ў шэрагу замежных краін, ён заўсёды быў сапраўдным патрыётам, беззапаветна адданым сваёй Радзіме", — гаворыцца ў паведамленні.
"Мэтанакіраваны, прынцыповы, шчыры і спагадлівы чалавек, ён суперажываў праблемам беларускіх грамадзян за мяжой і пастаянна імкнуўся прыйсці ім на дапамогу, — адзначаецца ў некралогу. — Пасля адстаўкі з дыпламатычнай службы узначальваў Савет старэйшын пры Мінгарвыканкаме, уваходзіў у Клуб ветэранаў дыпламатычнай службы".
МЗС нагадвае, што "за актыўную і паспяховую дзейнасць" Герасіменка быў узнагароджаны медалём "За працоўную доблесць".
"Светлая памяць пра Аляксандра Міхайлавіча Герасіменку — чулага і добрага чалавека, дыпламата з вялікай літары — назаўжды застанецца ў сэрцах яго паплечнікаў, вучняў, калег і сяброў", — гаворыцца ў некралогу.
Цырымонія развітання з Герасіменкам адбудзецца 3 жніўня з 12.00 да 14.00 у Доме літаратараў у Мінску (вул. Фрунзе, 5).

БелаПАН
Мінск, 2 жніўня 2017
Мінск, 2 жніўня 2017
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-0/45/40272
Текущая дата: 28.12.2024