Пра гэта паведаміла прэс-служба МЗС Беларусі.
Беларусь прапануе Манголіі выкарыстоўваць беларускую тэхніку і тэхналогіі ў межах мадэрнізацыі розных галін эканомікі, што праводзіцца мангольскім бокам. Гэтае пытанне абмяркоўвалася падчас сустрэчы 9 студзеня пасла Беларусі ў Манголіі Станіслава Чапурнога і генеральнага дырэктара кіруючага агенцтва ўрада Манголіі "Нацыянальнае агенцтва па развіцці" Банзрагчыйна Баярсайхана.
Адбылася таксама сустрэча дыпламата і міністра харчавання, сельскай гаспадаркі і лёгкай прамысловасці Манголіі, старшыні мангольскай часткі сумеснай беларуска-мангольскай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве Пурэвійна Сэргэлэна.
Бакі абмеркавалі шырокі спектр пытанняў двухбаковага ўзаемадзеяння, абмен візітамі, у тым ліку на вышэйшым узроўні, а таксама магчымасць правядзення чацвёртага пасяджэння сумеснай беларуска-мангольскай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве ў Мінску ў сакавіку 2017 года.
Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 9 студзеня 2017
Мінск, 9 студзеня 2017
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-0/47/38432
Текущая дата: 29.12.2024