Белорусский портал в Казахстане

Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка павiншаваў Дональда Джона Трампа з выбраннем на пасаду Прэзiдэнта Злучаных Штатаў Амерыкi



Аб гэтым паведамiлi ў прэс-службе беларускага лiдара.

«Ваша перамога — сведчанне выбару амерыканскага народа на карысць палiтыкi, якая грунтуецца на сумленнасцi, адказнасцi, пошуку перамен, — гаворыцца ў вiншаваннi. — Сваёй актыўнай, шчырай i смелай пазiцыяй у ходзе перадвыбарнай кампанii Вы ўзварухнулi амерыканскае грамадства, вярнуўшы яго да сапраўднай дэмакратыi».

Аляксандр Лукашэнка падкрэслiў, што Беларусь у знешнепалiтычнай дзейнасцi заўсёды прытрымлiвалася неабходнасцi канструктыўнага супрацоўнiцтва са Злучанымi Штатамi Амерыкi. «Спадзяюся, што пад Вашым кiраўнiцтвам нармалiзацыя адносiн памiж нашымi краiнамi прадоўжыцца», — адзначыў беларускi лiдар.

Кiраўнiк дзяржавы таксама пажадаў Дональду Джону Трампу здароўя, энергii i настойлiвасцi ў выкананнi перадвыбарных абяцанняў.

Звязда, 10 лістапада 2016

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-0/48/37522
Текущая дата: 07.10.2024