Начальнік упраўлення Амерыкі Міністэрства замежных спраў Беларусі Алег Краўчанка 29 лістапада сустрэўся з дырэктарам офіса па ўсходнееўрапейскіх справах Дзяржаўнага дэпартамента ЗША Джорганам Эндрусам.
"У ходзе сустрэчы бакі абмеркавалі сённяшні стан і перспектывы развіцця беларуска-амерыканскіх адносін, у тым ліку супрацоўніцтва ў эканамічнай сферы", — паведамляе прэс-служба беларускага МЗС.
Новы кіраўнік аддзела Усходняй Еўропы Дзярждэпартамента ЗША Джорган Эндрус 28—30 лістапада знаходзіцца з візітам у Беларусі, паведамілі БелаПАН у пасольстве ЗША ў Мінску.
У праграме візіту Эндруса — сустрэча з прадстаўнікамі ўлад, апазіцыйных партый, няўрадавых арганізацый і СМІ.
У прыватнасці, сайт Аб`яднанай грамадзянскай партыі паведамляе, што 30 лістапада Джорган Эндрус сустрэнецца з ганаровым старшынёй АГП Станіславам Багданкевічам і дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Ганнай Канапацкай.
Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 29 лістапада 2016
Мінск, 29 лістапада 2016
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-0/48/37769
Текущая дата: 29.12.2024