Белорусский портал в Казахстане

Беларусь высока цэніць традыцыйна дружалюбныя адносіны з Таджыкістанам



Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Рэспублікі Таджыкістан Эмамалі Рахмона з 25-годдзем Дзяржаўнай незалежнасці, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Сучасны Таджыкістан паспяхова праводзіць сур`ёзныя пераўтварэнні, накіраваныя на забеспячэнне суверэнітэту краіны і росту дабрабыту яе грамадзян", - гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што Беларусь высока цэніць традыцыйна дружалюбныя адносіны з Таджыкістанам, заснаваныя на прынцыпах узаемнай павагі і падтрымкі.

"Упэўнены ў іх непарушнасці і перспектыўнасці", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

9 верасня 2016, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-0/49/36906
Текущая дата: 07.10.2024