Белорусский портал в Казахстане

Перагаворы міністра замежных спраў Беларусі Сяргея Алейніка з міністрам замежных спраў, міжнароднага супрацоўніцтва і дыяспары Экватарыяльнай Гвінеі Сімяонам Аёна Эсоно Анге адбыліся 19 красавіка ў фармаце відэаканферэнцыі



Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе МЗС Беларусі.

Бакі абмеркавалі праблемныя моманты і практычныя захады ў рэалізацыі дарожнай карты супрацоўніцтва Беларусі і Экватарыяльнай Гвінеі ў 2024-2026 гадах, зацверджанай кіраўнікамі дзвюх дзяржаў.

Асаблівая ўвага ўдзелена рэалізацыі сумесных праектаў у сферах сельскай гаспадаркі, будаўніцтва, паставак тэхнікі, навучання спецыялістаў і аховы здароўя. У час перагавораў таксама актуалізаваны графік маючых адбыцца двухбаковых мерапрыемстваў.

19 красавіка 2024, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-0/5/73768
Текущая дата: 23.12.2024