Белорусский портал в Казахстане

Беларусь і Тайланд вядуць работу па ўзаемным назначэнні ганаровых консулаў



Аб гэтым паведаміла 2 кастрычніка ў Палаце прадстаўнікоў намеснік міністра замежных спраў Алена Купчына.

"Вядзецца работа па заснаванні пасад ганаровых консулаў Беларусі ў Тайландзе і Тайланда ў Беларусі. Гэта дапаможа нам ва ўмовах адсутнасці рэзідэнтных пасольстваў і паслоў актывізаваць супрацоўніцтва - перш за ўсё, з упорам на гандлёва-эканамічную сферу", - растлумачыла Алена Купчына.

Намеснік кіраўніка МЗС прадставіла дэпутатам законапраект аб ратыфікацыі міжурадавага пагаднення Беларусі і Тайланда аб адмене віз для ўладальнікаў дыпламатычных і службовых пашпартоў. Заканадаўцы ратыфікавалі гэты дакумент.

2 кастрычніка 2015, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-0/55/32807
Текущая дата: 07.10.2024