Белорусский портал в Казахстане

Беларусь пацвярджае прыхільнасць да мэт "Альянсу цывілізацый" ААН па ўмацаванні міжкультурнага дыялогу



Аб гэтым заявіў намеснік міністра замежных спраў Беларусі Валянцін Рыбакоў 1 кастрычніка на штогадовай сустрэчы міністраў групы сяброў "Альянсу цывілізацый", якая адбылася ў штаб-кватэры ААН у Нью-Ёрку, паведамілі ў прэс-службе МЗС Беларусі.

Беларусь пацвярджае прыхільнасць да мэт ініцыятывы ААН "Альянс цывілізацый" па ўмацаванні міжкультурнага дыялогу і ўзаемаразумення паміж рознымі народамі і абшчынамі. 

У сваім выступленні Валянцін Рыбакоў адзначыў, што кожная з 17 мэт у галіне ўстойлівага развіцця, прынятых на нядаўнім саміце ААН, можа быць дасягнута толькі тады, калі людзі, абшчыны і нацыі, якія належаць да розных культур і рэлігій, будуць працаваць разам на аснове роўнасці і ўзаемнай павагі, дыялогу і даверу. 

Валянцін Рыбакоў прыцягнуў увагу ўдзельнікаў сустрэчы да ўнікальнага вопыту "Альянсу цывілізацый" у выхаванні моладзі, пашырэнні культуры міру і выкаранення насілля, дадалі ў прэс-службе.

Беларускі дыпламат падкрэсліў сувязь паміж інстытутам сям`і, які добра функцыянуе, і ўстойлівым развіццём грамадства, а таксама заклікаў сяброў "Альянсу цывілізацый" падзяліцца вопытам у рэалізацыі нацыянальнай палітыкі, накіраванай на падтрымку сям`і.

2 кастрычніка 2015, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-0/55/32812
Текущая дата: 07.10.2024