Аб гэтым заявіў дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Аляксандр Вальфовіч на ўрачыстым сходзе з нагоды 105-годдзя дыпламатычнай службы Беларусі.
Дзяржсакратар вобразна параўнаў дыпламатычную службу са службай прадстаўнікоў сілавых структур, напрыклад памежнікаў, якія абараняюць межы краіны, працуюць, можна сказаць, на пярэднім краі.
«Мы з вамі разам выконваем задачы па абароне нацыянальных інтарэсаў Беларусі. Мы — унутры краіны, а вы — тыя людзі, якія выконваюць задачы па абароне нацыянальных інтарэсаў за межамі нашай краіны, і робіце гэта паспяхова», — заўважыў Аляксандр Вальфовіч. Праўда, істотнае адрозненне ў тым, што для дыпламатычнага работніка асноўная зброя не баявая, а інтэлектуальная. Гэта прафесійная падрыхтоўка і валоданне словам, здольнасць данесці інфармацыю аб сваёй краіне як да сяброў, так і да апанентаў, тым самым умацоўваючы аўтарытэт дзяржавы на міжнароднай арэне. «Гэта дарагога каштуе», — падкрэсліў дзяржсакратар.

Ён звярнуў увагу, што цяпер абстаноўка ў свеце даволі складаная. «У гэтай няпростай для нашай рэспублікі знешнепалітычнай абстаноўцы ў немалой ступені дзякуючы актыўнай і паслядоўнай дзейнасці МЗС і яе загранустаноў удаецца забяспечваць рэалізацыю інтарэсаў нашай краіны за мяжой, захоўваць і пашыраць далікатныя міжнародныя сувязі», — падкрэсліў Аляксандр Вальфовіч.
Функцыянаванне дыпламатычнай службы непарыўна звязана з вырашэннем задач па забеспячэнні міжнароднай і рэгіянальнай бяспекі, канстатаваў ён.
«І тут задачы беларускай дыпламатыі і сілавога блока як ніколі перасякаюцца. Апошнія гады выразна паказалі, наколькі важна зладжанае ўзаемадзеянне дыпламатаў і людзей у пагонах для захавання міру і стабільнасці на нашай зямлі», — дадаў дзяржсакратар Савета бяспекі.

Словы падзякі дыпламатычнаму корпусу ён адрасаваў за садзейнічанне пашырэнню, развіццю замежных кантактаў, асабліва па тэматыцы бяспекі. Толькі за мінулы год, акрамя традыцыйных партнёраў Беларусі па АДКБ, СНД па лініі дзяржсакратароў Саветаў бяспекі, праведзены знакавыя сустрэчы з прадстаўнікамі Кітая, Індыі, В’етнама, Алжыра, ПАР, Бразіліі, іншымі.
«Мы бачым, што да нас цягнуцца, ёсць зацікаўленасць у кантакце з Беларуссю, нават нягледзячы на ціск амерыканцаў і іх калег па блоку НАТА», — заўважыў Аляксандр Вальфовіч.
«Мы бачым, што да нас цягнуцца, ёсць зацікаўленасць у кантакце з Беларуссю, нават нягледзячы на ціск амерыканцаў і іх калег па блоку НАТА», — заўважыў Аляксандр Вальфовіч.
Паводле яго слоў, першачарговай задачай з’яўляецца прасоўванне актыўнага парадку дня ва ўмовах прадаўжэння вострага канфлікту ў сумежнай краіне, абвастрэння абстаноўкі ў іншых рэгіёнах свету. Трэба будзе пашыраць таксама ўзаемадзеянне ў сферы бяспекі ў рамках ШАС, БРІКС.
Дзяржсакратар адзначыў патэнцыял МЗС для рэалізацыі пастаўленых перад знешнепалітычным ведамствам задач.
Дзяржсакратар адзначыў патэнцыял МЗС для рэалізацыі пастаўленых перад знешнепалітычным ведамствам задач.
Звязда, 22 студзеня 2024
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-0/6/72231
Текущая дата: 23.12.2024