Белорусский портал в Казахстане

Латвія бачыць Беларусь у складзе Савета Еўропы



Аб гэтым заявіў 23 студзеня дзяржаўны сакратар МЗС Латвіі Андрэйс Пілдэговічс на прэс-канферэнцыі, прысвечанай старшынству Латвіі ў Савеце ЕС.

Нам хацелася б, каб у будучым Беларусь стала членам Савета Еўропы і ўдзельнічала ў тым ліку і ў рабоце Еўрапейскага суда па правах чалавека", - сказаў Андрэйс Пілдэговічс.

Акрамя таго, дзяржаўны сакратар выказаў надзею, што ў 2015 годзе Беларусь далучыцца да Балонскага працэсу. "Нашы ВНУ зацікаўлены ў гэтым. Мне здаецца, што беларускія студэнты і выкладчыкі толькі выйграюць ад гэтага", - адзначыў ён.

23 студзеня 2015, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-0/64/29196
Текущая дата: 06.10.2024