Аб гэтым кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка заявіў, прымаючы даверчыя граматы паслоў замежных краін.
"Усе стаміліся чакаць літасці з-за акіяна". Аляксандр Лукашэнка заклікаў разам процістаяць заходнім абмежаванням
Звяртаючыся да дыпламатаў, Прэзідэнт падкрэсліў, што краіны, якія яны прадстаўляюць, неаднаразова зведалі на сабе дзеянне незаконных абмежавальных мер з боку Захаду. Гэтак жа, як і Беларусь. "Таму мы паслядоўна і настойліва выступаем супраць любых незаконных абмежавальных мер, якія шкодзяць не столькі нам, колькі ўсяму свету", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.
Сваё сцвярджэнне Прэзідэнт праілюстраваў шэрагам прыкладаў. Так, санкцыі ў адносінах да беларускіх калійных угнаенняў, сельгаспрадукцыі і тэхнікі сур`ёзна падрываюць глабальную харчовую бяспеку, вядуць да зніжэння ўраджайнасці і росту цэн на прадукты харчавання, у той час як мільёны людзей у свеце галадаюць.
"Упэўнены: у нашых агульных інтарэсах яшчэ грамчэй заявіць аб гэтай праблеме і разам дабівацца адмены абмежаванняў у гандлі, асабліва па жыццёва важных пазіцыях. Тым больш што адказы на гэтыя выклікі ўжо знойдзены, - сказаў беларускі лідар. - Цяпер актыўна фарміруюцца новыя сістэмы разлікаў у нацыянальных валютах, перабудоўваецца лагістыка. Гэтыя тэмы абмяркоўваюцца на пляцоўках ШАС і БРІКС. Усе стаміліся пастаянна чакаць літасці з-за акіяна".
Пры гэтым, як падкрэсліў Прэзідэнт, беларусы, нягледзячы на ўсе цяжкасці і бар`еры, якія ствараюць апаненты на Захадзе, не звярнулі са свайго шляху развіцця. Наша эканоміка ўпэўнена выходзіць на траекторыю росту.
Беларусь адкрыта для ўсіх людзей добрай волі, у краіне ўстаноўлены бязвізавы парадак уезду для грамадзян многіх краін. Нягледзячы на заходнія абмежаванні, Беларусь праводзіць шмат яркіх міжнародных культурных і спартыўных мерапрыемстваў.
"Усё гэта адлюстроўвае сапраўдныя памкненні нашага народа і з`яўляецца ў тым ліку адказам тым краінам, дзе здзекуюцца з мігрантаў, робяць больш жорсткімі правілы ўезду, ствараюць загараджальныя збудаванні, зачыняюць пункты пропуску, пагражаюць транспартнай блакадай, проста знішчаюць гэтых людзей", - падкрэсліў Прэзідэнт.
Паводле яго слоў, у цяперашняй сітуацыі для Беларусі асаблівае значэнне мае развіццё даверных і ўстойлівых сувязей з дружалюбнымі партнёрамі за мяжой. "І такіх партнёраў вельмі шмат па ўсім свеце. Сведчаннем таго з`яўляецеся вы", - заўважыў беларускі лідар, звяртаючыся да паслоў.
Прэзідэнт нагадаў, што ў Беларусі 2023 год аб`яўлены Годам міру і стварэння. "Перакананы, што вы будзеце пастаянна выкарыстоўваць гэтыя паняцці ў якасці галоўных крытэрыяў эфектыўнасці ў сваёй рабоце, - сказаў ён. - Упэўнены, ваша знаходжанне тут у якасці афіцыйных прадстаўнікоў сваіх дзяржаў будзе цікавым, насычаным, карысным з прафесійнага пункту гледжання. Закрытых тэм, яшчэ раз паўтараю, няма!"
Аляксандр Лукашэнка паабяцаў, што ў Беларусі будзе зроблена ўсё для таго, каб замежныя дыпламаты змаглі лепш даведацца і зразумець нашу краіну, глыбей азнаёміцца з яе гісторыяй і культурай, адчуць усю паўнату яе ветлівасці і гасціннасці. "Ад усёй душы жадаю поспехаў у выкананні вашай важнай і адказнай місіі", - сказаў на заканчэнне цырымоніі кіраўнік дзяржавы.
28 верасня 2023, Мінск
БЕЛТА
28 верасня 2023, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-0/7/71095
Текущая дата: 19.11.2024