Белорусский портал в Казахстане

Узровень супрацоўніцтва Беларусі і Літвы дае магчымасць ставіць задачу рэалізацыі больш сур`ёзных інфраструктурных праектаў



Аб гэтым 24 ліпеня заявіў прэм`ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч на сустрэчы з міністрам замежных спраў Літвы Лінасам Лінкявічусам.

Міхаіл Мясніковіч адзначыў, што паміж Беларуссю і Літвой склаліся трывалыя добрасуседскія адносіны, краіны стараюцца канструктыўна вырашаць пытанні. Беларуска-літоўскае супрацоўніцтва прэм`ер-міністр ахарактарызаваў як даволі дынамічнае. "Можна ставіць задачу аб больш сур`ёзных праектах, інфраструктурных праектах", - сказаў ён. Пры гэтым Міхаіл Мясніковіч выказаў пажаданне, каб дасягнутыя раней дамоўленасці на ўзроўні прэм`ер-міністраў рэалізоўваліся і ў далейшым.

У сваю чаргу Лінас Лінкявічус падкрэсліў, што беларуска-літоўскія адносіны належаць да катэгорыі тых, якія неабходна падтрымліваць і берагчы, паважаючы пазіцыі адзін аднаго.

Міністр замежных спраў Літвы Лінас Лінкявічус будзе знаходзіцца з рабочым візітам у Беларусі па 25 ліпеня. На парадку дня - спектр пытанняў беларуска-літоўскага супрацоўніцтва, а таксама ўзаемадзеянне Беларусі і ЕС. Візіт праходзіць у адказ: кіраўнік беларускага МЗС Уладзімір Макей па запрашэнні літоўскага калегі наведваў Вільнюс 28 лютага - 1 сакавіка 2014 года.

24 ліпеня 2014, Мінск
Святлана Саўко - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-0/71/26836
Текущая дата: 06.10.2024