Белорусский портал в Казахстане

Ветэранам Вялікай Айчыннай вайны і тружанікам тылу, прадстаўнікам беларускай дыяспары і ўсім казахстанцам



Віншаванне Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Казахстан А.І.Нічкасава з Днём Перамогі.

Ад сябе асабіста і ад імя калектыва Пасольства Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Казахстан дазвольце павіншаваць ўсіх шаноўных ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны і тружанікаў тылу, a таксама прадстаўнікоў беларускай дыяспары і ўсіх казахстанцаў з вялікім святам 9 мая - Днём Перамогі!

Беларусь беражліва захоўвае памяць аб безпрыкладным подзвігу салдат і афіцэраў Вялікай Айчыннай вайны, аб мужнасці і гераізме самаадданых тружанікаў тылу, якія падарылі нам вялікую Перамогу і збавілі чалавецтва ад фашызму.

Нізкі Вам паклон, шаноўныя ветэраны, ад народа Беларусі за усё, што Вы для нас зрабілі.

Жадаем Вам, шаноўныя сябры, моцнага здароўя, бодрасці духа, шчасця і дабрабыту і мірнага неба над галавой.

3 шчырай павагай,
Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Казахстан

А.І.Нічкасаў


Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-0/74/25989
Текущая дата: 06.10.2024