Перспектывы рэалізацыі двухбаковых эканамічных праектаў абмеркаваны на сустрэчы пасла Беларусі ў Бразіліі Сяргея Лукашэвіча з віцэ-прэзідэнтам Бразіліі Жэралду Алкмінам, паведамілі ў беларускай дыпмісіі.
Бакі абмеркавалі пытанні вытворчай кааперацыі беларускіх і бразільскіх кампаній, паставак калійных угнаенняў для патрэб сельскай гаспадаркі Бразіліі. Асобная ўвага нададзена перспектыўнаму ўдзелу Беларусі ў эканамічных праектах урада Бразіліі.
Тэмай сустрэчы стала не толькі развіццё двухбаковых эканамічных кантактаў паміж краінамі. Сяргей Лукашэвіч перадаў Прэзідэнту Бразіліі Лула да Сілва памятны падарунак ад кіраўніка беларускай дзяржавы — швэдар нацыянальнай зборнай Беларусі па хакеі. На джэрсі бачны аўтограф і подпіс Аляксандра Лукашэнкі: «Разам мы сіла!»
Звязда, 12 ліпеня 2023
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-0/8/70080
Текущая дата: 23.12.2024