Беларуская дэлегацыя на чале з міністрам замежных спраў Сяргеем Алейнікам прыбыла ў ПАР для ўдзелу ў мерапрыемствах XV саміту БРІКС. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе МЗС.
Беларусь на форуме такога ўзроўню будзе ўпершыню. На долю БРІКС цяпер прыпадае 42 працэнты насельніцтва планеты і 31,5 працэнта сусветнага ВУП (а гэта вышэй за паказчык краін G7, ВУП якіх складае 30,7 працэнта сусветнага), каля 20 працэнтаў глабальнага гандлю і 25 працэнтаў прамых інвестыцый.
"Такі значны патэнцыял БРІКС стварае неабходныя перадумовы для выпрацоўкі і прыняцця эфектыўных рашэнняў на глабальныя выклікі, з якімі сёння сутыкаецца міжнародная супольнасць. БРІКС ужо ўяўляе сабой самадастатковы і моцны клуб самастойных ігракоў, якія праводзяць незалежную палітыку, з агульнай прыхільнасцю да каштоўнасцей раўнапраўнага дыялогу і супрацоўніцтва", - адзначылі ў МЗС.
Аб планах беларускай дэлегацыі на чале з Сяргеем Алейнікам прыняць удзел у саміце БРІКС у Паўднёва-Афрыканскай Рэспубліцы паведамляў раней прэс-сакратар Міністэрства замежных спраў Анатоль Глаз.
"У нас ёсць адпаведнае запрашэнне, і наша дэлегацыя абавязкова плануе там быць. Нам блізкая і зразумелая асноўная тэма маючай адбыцца сустрэчы на вышэйшым узроўні, яна гучыць як "БРІКС і Афрыка: партнёрства ў інтарэсах сумеснага паскоранага росту, устойлівага развіцця і інклюзіўнай шматбаковасці". Таму Беларусь упершыню прыме ўдзел у мерапрыемствах названага саміту", - адзначыў прадстаўнік МЗС.
Анатоль Глаз удакладніў, што размова ідзе аб дыялогах БРІКС "Афрыка-аўтрыч" і БРІКС "плюс", якія пройдуць у Іаханесбургу.
Пляцоўка саміту БРІКС таксама будзе выкарыстана для арганізацыі сустрэч кіраўніка беларускай дэлегацыі з калегамі з шэрага іншых краін.
22 жніўня 2023, Мінск
БЕЛТА
22 жніўня 2023, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-0/8/70714
Текущая дата: 23.12.2024