Белорусский портал в Казахстане

Прадстаўнікі МЗС абмеркавалі супрацоўніцтва ў сферы бяспекі паміж краінамі Вышаградскай групы і "Усходняга партнёрства"



Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.

Пытанні развіцця супрацоўніцтва ў сферах бяспекі і правасуддзя былі абмеркаваны на праведзенай 24 красавіка ў Варшаве сустрэчы дырэктараў еўрапейскіх дэпартаментаў знешнепалітычных ведамстваў краін Вышаградскай групы і "Усходняга партнёрства",

Беларускі бок на сустрэчы прадстаўляў начальнік упраўлення агульнаеўрапейскага супрацоўніцтва МЗС Раман Раманоўскі.

Былі абмеркаваны магчымыя шляхі наладжвання супрацоўніцтва паміж дзяржавамі "Вышаградскай чацвёркі" і краінамі "Усходняга партнёрства" ў такіх галінах, як барацьба з нелегальнай міграцыяй, наркатрафікам, гандлем людзьмі, арганізаванай злачыннасцю, злачынствамі ў сферы высокіх тэхналогій, карупцыяй. Удзельнікі мерапрыемства падкрэслілі важнасць умацавання ўзаемнага даверу, супрацоўніцтва і абмену вопытам у названых сферах.

Раман Раманоўскі азнаёміў удзельнікаў сустрэчы з фарматамі супрацоўніцтва Беларусі з еўрапейскімі краінамі ў разглядаемых сферах, прадставіў пазіцыю беларускага боку адносна перспектыўных напрамкаў узаемадзеяння паміж краінамі "Усходняга партнёрства" і Вышаградскай групы.

25 красавіка 2013, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-0/83/20834
Текущая дата: 08.07.2024