Белорусский портал в Казахстане

Венесуэла прыпыніла дыялог аб нармалізацыі адносін з ЗША



Урад Венесуэлы прыняў рашэнне прыпыніць спробы нармалізаваць дыпламатычныя адносіны з ЗША з-за ўмяшання прадстаўнікоў амерыканскіх улад у справы краіны, перадаюць інфармагенцтвы.

Кіраўнік венэсуэльскага МЗС Эліяс Хаўа заявіў, што стандартныя дыпламатычныя каналы сувязі паміж дзвюма краінамі, такія як консульскія адносіны, будуць захаваны. Аднак дыялог з ЗША аб паляпшэнні двухбаковых адносін будзе спынены да таго часу, пакуль не стане больш зразумела, на якія менавіта адносіны з Венесуэлай разлічваюць ЗША.

Прычынай для такога рашэння сталі дзеянні памочніка дзяржаўнага сакратара ЗША па пытаннях заходняга паўшар`я Раберты Джэйкабсан, якія, на думку венесуэльскіх улад, сведчаць аб адкрытай падтрымцы лідара апазіцыі Венесуэлы Энрыке Капрылеса і з`яўляюцца парушэннем суверэнітэту краіны.

У пачатку сакавіка Венесуэла выдварыла з краіны двух ваенных аташэ пасольства ЗША "за ўдзел у дзеяннях па дэстабілізацыі абстаўноўкі ў краіне". Паведамлялася, што дыпламаты некалькі тыдняў займаліся навядзеннем кантактаў з венесуэльскімі ваеннаслужачымі, каб прапанаваць план па дэстабілізацыі краіны. У адказ ЗША выслалі з Нью-Ёрка двух супрацоўнікаў венесуэльскага пасольства.

21 сакавіка 2013, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-0/85/20191
Текущая дата: 08.07.2024