Белорусский портал в Казахстане

Удзел Беларусі ва "Усходнім партнёрстве" абмеркаваны на сустрэчы ў МЗС з паслом Вялікабрытаніі



Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.

У Міністэрстве замежных спраў Беларусі па ініцыятыве брытанскага боку сёння адбылася сустрэча начальніка ўпраўлення агульнаеўрапейскага супрацоўніцтва МЗС Рамана Раманоўскага з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі ў Беларусі Брусам Бакнелам.

Бакі абмеркавалі шырокае кола пытанняў, што датычацца ходу і перспектыў рэалізацыі ініцыятывы "Усходняе партнёрства", а таксама ўдзелу Беларусі ў ініцыятыве. Асаблівая ўвага была ўдзелена развіццю прагматычнага супрацоўніцтва па лініі шматбаковых платформ "Усходняга партнёрства", у тым ліку ў эканамічнай сферы.

20 лютага 2013, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-0/87/19526
Текущая дата: 05.07.2024