Белорусский портал в Казахстане

Беларусь і Венгрыя акрэслілі шэраг праектаў у галіне культуры, адукацыі і маладзёжных абменаў



Пра гэта ішла размова на сустрэчы пасла Беларусі ў Венгрыі Аляксандра Хайноўскага з першым намеснікам старшыні Дзяржаўнага сходу Венгрыі, кіраўніком парламенцкай групы дружбы "Венгрыя — Беларусь" Шандарам Лежакам 18 снежня.

Як паведамляе прэс-служба беларускага МЗС, былі таксама абмеркаваныя перспектывы развіцця двухбаковых міжпарламенцкіх сувязяў і дасягнутая дамоўленасць пра пашырэнне ўзаемадзеяння.

Венгерскі бок быў праінфармаваны аб фарміраванні ў новым складзе беларускага парламента групы супрацоўніцтва з Венгрыяй.

Андрэй Серада, БелаПАН
Мінск, 18 снежня 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-0/89/18498
Текущая дата: 03.07.2024